Сёння Дом-музей Адама Міцкевіча са сваімі сябрамі наведаў Валерый Шмат

Сёння Дом-музей Адама Міцкевіча са сваімі сябрамі наведаў Валерый Шмат і пакінуў запіс у музейнай “Кнізе водгукаў”.

Валерый Шмат - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, кампазітар, спявак, арганіст, стваральнік і кіраўнік Арт-групы "Беларусы". У 2014г. Валерый Шмат Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. У 2019 годзе ён атрымаў вышэйшую ўзнагароду Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь: нагрудны знак "За ўклад у культуру Беларусі".

Сайт Арт-групы "Беларусы" - http://www.artbelarusy.org/be/about-us.html

Арт-група "Беларусы" - адзін з самых запатрабаваных вакальных калектываў краіны. Учора Арт-гурт «Беларусы» выступіў на галоўнай сцэне фэсту «Выцінанка-Выбіванка. Ажурны код Наваградка». Фірмовае шматгалоссе "Беларусаў" падарыла захапленне ўсім гледачам.

133