Музей-сядзіба В. У. Быкава

Музей-сядзіба В. У. Быкава з'яўляецца філіялам УК «Ушацкі музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У. Е. Лабанка». Музей заснаваны на радзіме пісьменніка ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна па рашэнні Ушацкага раённага Савета дэпутатаў ад 19.02.2004 года і распараджэнні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 01.03.2004 года. Сядзіба адкрыта для наведвальнікаў 18.06.2004 года. Музей размешчаны ў адноўленай сядзібе сям'і Быкавых. На тэрыторыі сядзібы — дом, плошчай 42 кв. м., дакладная копія, хлеў, гумно, дрэвы. У доме адноўлены побыт Быкавых, прадстаўлены прадметы і рэчы, якія належалі сям'і. У экспазіцыі музея знаходзяцца дакументы, фотаздымкі, творы В. У. Быкава, копіі малюнкаў і асабістыя рэчы народнага пісьменніка.

Для наведвальнікаў, па папярэдняй заяўцы праводзіцца экскурсія.

Тут можна набыць магніты з выявай музея, мемарыяльнага комплексу «Прарыў», музея-сядзібы В. У. Быкава і буклеты «Прарыў», «Музей-сядзіба В. У. Быкава».