#TraveltoDobrush
Баршчоўка - аграгарадок у Добрушскім раёне, размешчаны ў 41 км ад Добруша і ў 60 км ад Гомеля.
Па пісьмовых крыніцах, паселішча вядома з XVI стагоддзя,калі яно знаходзілася ў складзе Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства ВКЛ і з'яўлялася ўладаннем Чартарыйскіх. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай
Баршчоўка знаходзілася ў складзе Расійскай імперыі. У 1776 годзе тут размяшчалася карчма,а паселішча знаходзілася ва ўладанні фельдмаршала графа П.А. Румянцава-Задунайскага. З 1834 года Баршчоўка - валоданне фельдмаршала графа І. Ф. Паскевіча.
У 1870 годзе адкрыта Міхайлаўская царква, працавала крупадрабілка. У 1885 годзе было 6 ветракоў, хлебазапасны магазін. У 1897 годзе дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, карчма.
У 1919 годзе былі створаны сельсавет і камітэт сельскай беднаты.
У 1930 годзе арганізаваны калгас "Рух наперад". У вёсцы знаходзіліся 3 вятракі, гамарня, конная крупадрабілка, шорная майстэрня. Побач размяшчаўся саўгас "Пралетарый".
У час Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў верасні 1943 года спалілі 382 двары і забілі 24 мірныя жыхары. У баі за вёску ў верасні 1943 года загінула 11 савецкіх салдат, якія пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі,на франтах загінулі 219 жыхароў вёскі.
У пачатку 1950-х гадоў. мясцовы калгас атрымаў новую назву - "Перамога". Гаспадарка была адной з перадавых у раёне.
У 1974 годзе ў Баршчоўку перасяліліся жыхары пасёлка Красная Знаменка. Да таго часу ў Баршчоўцы функцыянуюць сярэдняя школа, Дом культуры, 2 бібліятэкі, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, магазін, швейная майстэрня.
У 1990—92 гадах у населеным пункце пабудаваны цагляныя дамы на 100 сем'яў, у якіх былі пераселены жыхары з забруджаных тэрыторый пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторый. У 1992 годзе праведзены прыродны газ.
У 2011 годзе вёска пераўтворана ў аграгарадок Баршчоўка.
З Добруша на рэгулярнай аснове ў населены пункт ходзіць маршрутнае таксі Добруш-Кругавец (акрамя суботы і нядзелі) і аўтобус Гомель-Баршчоўка.