Абласная спартакіяда работнікаў культуры

5 чэрвеня ў Гродзенскім турысцка-аздараўленчым комплексе "Пышкі" стартавала абласная галіновая спартакіяда членаў прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, прымеркаваная да святкавання 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Спартакіяда праводзіцца з мэтай прапаганды і развіцця фізічнай культуры і спорту. Пажадаем камандзе аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама дастойна прадставіць наш раён. Няхай вашыя намаганні і згуртаванасць прынясуць выдатныя вынікі. Верым у вашыя сілы і талент!

122