Заксенхаўзен

#памяцьбудзежыць

У канцлагеры Заксэнхаўзен каля 100 тыс. чалавек загінулі ад голаду, хвароб і катаванняў. На яго варотах вісеў цынічны надпіс "Праца вызваляе".

Заксенхаўзен быў адным з тых канцлагераў, якія ствараліся спецыяльна для трэніроўкі «кадраў». У ім навучалі людзей, якія затым мучылі вязняў у лагерах па ўсёй тэрыторыі,змешчанай пад кіраваннем нацыстаў. Заснаваны ён быў у 1936 - у ліку першых канцлагераў у Германіі.

Заксэнхаўзен быў абаронены з усім бакоў, так што вядомыя толькі некалькі паспяховых спроб уцёкаў. Зняволенага, які трапіў за першую агароджу, маглі застрэліць без папярэджання. Падчас уцёкаў быў застрэлены сын Сталіна Якаў Джугашвілі.

Незадоўга да заканчэння Другой сусветнай нацысты вырашылі адправіць зняволеных на так званы "марш смерці". Больш за 30 тыс. вязняў збіраліся перакінуць да Балтыйскага мора і там затапіць. Але план масавага знішчэння не ўдалося ажыццявіць: войскі саюзнікаў своечасова перахапілі калоны зняволеных.

22 красавіка 1945 г. лагер вызвалілі.

113