
Напрыканцы мая ў музеі Максіма Багдановіча прайшоў творчы вечар Алесі Сівохінай “Гэтулькі год”.
Алеся Сівохіна – галоўны рэжысёр, мастацкі кіраўнік Народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”, але яшчэ і цудоўная спявачка.
Прагучалі песні на словы Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Рыгора Барадуліна, Алеся Камоцкага, а таксама замежных аўтараў у перакладзе на беларускую мову.
Цяжка падлічыць, колькі гадоў працягваецца сяброўства Алесі Сівохінай з супрацоўнікамі музея, але мы з надзеяй глядзім у будучае і…чакаем новых сустрэч з Алесяй.