У канцы 2022 года ў пералік ЮНЕСКА трапіла беларускае саломапляценне. Рамяство вядзе свае вытокі ад старадаўніх абрадаў, звязаных з культам хлеба і ўрадлівасці, а пік папулярнасці саломапляцення на тэрыторыі Беларусі прыпаў на XVIII – пачатак XIX стст. Саламапляценне – традыцыйнае беларускае мастацтва, якое не мае аналагаў у свеце.
Гісторыя саломапляцення сыходзіць каранямі ў традыцыі ўсходніх славян і звязана з культам урадлівасці. Салома асацыявалася таксама з золатам, таму пазней яе нават выкарыстоўвалі для афармлення акладаў праваслаўных ікон і алтарных варот. Асабліва распаўсюдзілася пляценне з саломкі ў XX стагоддзі: з яе выраблялі не толькі кошыкі і галаўныя ўборы, але таксама кухоннае начынне, дэкаратыўныя вырабы, сувеніры.
На сёння носьбітаў мастацтва саломапляцення ў Беларусі больш за 200 чалавек. Навучаюць яму ў спецыяльных адукацыйных установах па ўсёй краіне. Рэгулярна праходзяць фестывалі, кірмашы і майстар-класы, прысвечаныя гэтаму ўменню.