4 снежня 2024 г. Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА прыняў рашэнне аб уключэнні элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Выцінанка – традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі" ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
Выцінанка - традыцыйнае мастацтва выразання з паперы, шырока распаўсюджанае ў Беларусі. Рамяство, якое зарадзілася яшчэ ў XVI стагоддзі, сёння набывае другое дыханне. Вытанчанае і шырока прызнанае як элемент беларускай культуры, мастацтва выцінанкі актыўна выкарыстоўваецца ў вонкавым і ўнутраным афармленні прыватных дамоў і грамадскіх месцаў, такіх як офісы, рэстараны, культурныя ўстановы, тэатральныя дэкарацыі.
Выцінанка становіцца ўсё больш крэатыўнай, а яе хупавыя арнаменты пераносяцца на тканіну і выкарыстоўваюцца як элемент адзення. Сучасная выцінанка ахоплівае мноства тэм, якія адлюстроўваюць беларускі лад жыцця: любаванне прыродай, гісторыя, міфалогія, звычаі і вераванні.