Запрашаем на экскурсію па выставе «Дарога да міру»

15 лютага а 12-й гадзіне запрашаем на экскурсію па выставе “Дарога да міру”, падрыхтаваную ў межах міжнароднага супрацоўніцтва паміж Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Дзяржаўным музеем гісторыі расійскай літаратуры імя У.І. Даля (г.Масква).

Экскурсію правядзе куратар праекта з боку нашага музея - загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Ірына Князева.

Героі выставы – пісьменнікі, якія прайшлі дарогамі вайны і пакінулі бясцэнныя літаратурныя сведчанні: Андрэй Платонаў, Булат Акуджава, Васіль Быкаў, Веніямін Каверын, Данііл Гранін, Алесь Адамовіч, Міхаіл Зошчанка, Віктар Астаф’еў, Віктар Някрасаў і Канстанцін Сіманаў.

Дзевяць аўтарскіх інсталяцый – прасторавых вобразаў, дапоўненых фрагментамі мастацкіх твораў і фактамі біяграфій пісьменнікаў, прапануюць новы пагляд на знаёмыя старонкі літаратуры і гісторыі.

Мастакі выставы – Наталля Раманава, Алена Ірхіна і Аляксей Мазгавой.

Кошт: 10р. з чалавека.

Запіс па тэл. +375 17 395-44-47 або праз асабістыя паведамленні ў сацыяльных сетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Запрашаем далучыцца!

1761