
15 студзеня быў дадзены старт святочным мерапрыемствам, прысвечаным 85-гадоваму юбілею Дзятлаўскага раёна. З гэтай нагоды ў гісторыка-краязнаўчым музеі прайшла дыялогавая пляцоўка, якая сабрала разам некалькі пакаленняў дзятлаўчан.
Спікерамі мерапрыемства сталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі; галоўны заатэхнік КСУП “Хвінявічы”, “Чалавек года Гродзеншчыны-2020” Марыя Слушко; жыхар гарпасёлка Казлоўшчына, ветэран працы Уладзімір Грышук; дырэктар сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурыла, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, член VII Усебеларускага народнага сходу Марына Нячай; першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. (Падрабязней...)