
Аўтар выстаўкі Алеся Філіпава ў 2006 г. скончыла факультэт інфармацыйных тэхналогій Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. На працягу наступных 8 гадоў працавала ў сферы камп'ютэрнага дызайну і графікі, стварэнні прынтаў для індустрыі моды. З 2008 года вучылася жывапісу ў прыватных мастакоў Беларусі і Еўропы. Акрамя жывапісу займаецца фатаграфіяй і вывучэннем старажытных культур.
Прадстаўленыя на выстаўцы творы можна падзяліць на дзве асноўныя катэгорыі - пейзажы і абстрактны жывапіс. Іх адметныя рысы - падкрэсленая дэкаратыўнасць і яркасць выкарыстоўванай палітры.