
Для разумення вялікага важна пачаць разумець малое
Вельмі важна ведаць гісторыю сваёй малой радзімы, таго месца, дзе нарадзіўся і вырас. Таму да нас, у Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей, прыйшлі вучні пачатковых класаў Гудзевіцкай СШ, каб пазнаёміцца з экспазіцыяй “Гісторыя роднага краю”. Дзеці даведаліся пра найбольш важныя і цікавыя моманты з гісторыі вёскі, пра герояў-землякоў, пра тых, хто ўнёс у развіццё вёскі свой уклад, а таксама ўбачылі (дзякуючы ўсталяванаму ў экспазіцыі інфакіёску з дадатковымі матэрыяламі), як змяніліся знаёмыя будынкі нашай мясцовасці за апошнія 50-60 гадоў.