Запрашаем на куратарскую экскурсію!

23 верасня спаўняецца 100 год са дня нараджэння паэта Артура Вольскага. Артур Вольскі - любімы аўтар шматлікіх пакаленняў беларускай дзетвары. Адзін са стваральнікаў першага часопіса для малят «Вясёлка». Дэбютаваў у паэзіі зборнікам вандроўных, шмат у чым аўтабіяграфічных вершаў «Водбліскі далёкіх маякоў». Перакладчык, аўтар падручніка беларускай мовы «Беларусачка».

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе выстава «Жменя сонечных промняў», прысвечаная сёлетнім юбілярам. Экспазіцыя знаёміць з творчасцю сямі выбітных пісьменнікаў: Івана Чыгрынава, Артура Вольскага, Алеся Савіцкага, Аркадзя Куляшова, Максіма Лужаніна, Алеся Якімовіча, Міхася Лынькова.

Тут вы зможаце пабачыць асабістыя рэчы, прадметы адзення, аксесуары пісьменнікаў, фотаздымкі, экслібрысы, кнігі з аўтографамі, пазнаёміцца з іх аўтабіяграфіямі, лістамі, рукапісамі, дакументамі.

З нагоды стогадовага юбілею Артура Вольскага 25 верасня запрашаем на куратарскую экскурсію Валянціны Кароткінай.

Пачатак: 18:30.

Кошт: 10 руб.

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

1247