Фінісаж выставы «Яўген Чырыкаў. На шляхах жыцця і творчасці»

31 жніўня, у апошні дзень лета, у музеі адбыўся фінісаж мастацка-дакументальнай выставы “Яўген Чырыкаў. На шляхах жыцця і творчасці”.

На сустрэчу з гасцямі імпрэзы завіталі нашчадкі пісьменніка – праўнучка Алена Ніціеўская і яе матуля Галіна Чырыкава.

У наведвальнікаў была магчымасць пазнаёміцца з унікальнымі экспанатамі выставы, паслухаць гісторыі, звязаныя з сямейнымі каштоўнасцямі, паглядзець кадры дакументальнай хронікі, знятай больш за сто год таму.

Яўген Чырыкаў пражыў у Мінску каля шасці гадоў, але за гэты кароткі час паспеў стварыць колькі цудоўных апавяданняў і дзве аповесці, пачаць дзейнасць як драматург, прыняць удзел у працы Мінскага таварыства аматараў мастацтва і ў арганізацыі бібліятэкі імя А.С.Пушкіна.

А мы рыхтуемся да адкрыцця новай выставы.

Чакайце і завітвайце ў госці!

1223